ШТО ЗА МЕРАПРЫЕМСТВА?
29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі
Усяго ў тую ноч былі зьнішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату. І нават праз 82 гады кат не названы катам, а нявінны чалавек не названы нявіннай ахвярай — і таму з курапацкіх западзін нявінная кроў яшчэ і сёньня крычыць да Нябёсаў
Каб ушанаваць памяць нявінна забітых запрашаем вас на літаратурныя чытаньні «Ноч расстраляных паэтаў»
29 кастрычніка, 20:00 - Курапаты, «Галгофа» (каля курапацкага мемарыяла)